МОВА НАНОВА - ГОМЕЛЬ


Кожны аўторак у 18.30, арт-прастора "Каўчэг", пр. Перамогі, 2а

Госць - паэт Алесь Плотка

~ Вместе мы на одной волне ~


Осипова Зоя


Фото -88305215


Устиненко Яна

Шаноўныя сябры, паны і паненкі, спадары і спадарыні, прыходзьце на чарговыя заняткі ў артпрастору "Каўчэг".
Фото -88305215


Takindang Andrus

У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава “Белае, чырвонае, чорнае: сімволіка колеру ў народнай культуры”.

➡http://nashkraj.info/vystava-pra-simvoliku-koleru-u-belaruskaj-narodnaj-kultury-adkrylasya-u-gomli/


Сушков Николай

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным майстар-класе ў Беларусі!

Мерапрыемства "Майстэрства прэзентацыі" сабрала больш за 230 гледачоў у самай вялікай залі кінатэатра velcom cinema, яшчэ больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю.

Майстар-клас адбыўся ў межах рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH . Ён праводзіцца для вучняў 10-х і 11-х класаў адукацыйных устаноў кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.​

Наперадзе яшчэ два майстар-класа для ўсіх жадаючых! Сачыце за праектам на velcom-youth.by. #velcomYOUTH
Першы майстар-клас velcom YOUTH
Фото -172802628


Родионова Анастасия

Сябры! У нас змены ў тэме. У аўторак адбудуцца заняткі па тэме "Кераміка". Госць: керамістка Вольга Жарнасек, якая стварае лялек у строях Гомельшчыны.
Фото -88305215


Андриенко Владимир

Сябры! Чакаем на занятках "Мова Нанова" 20 лістапада, 18.30, арт-прастора "Каўчэг" (пр. Перамогі, 2а, другі паверх). На сустрэчы мы ўзгадаем беларускага пісьменніка, даследчыка сталінскіх рэпрэсій Уладзіслава Ахроменку. Гасцямі заняткаў будуць пісьменніца Югася Каляда і грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак. Музычны госць — бард Вячаслаў Клімовіч.
Фото -88305215


Булавінская Марыя

Сябры і сяброўкі! Спадарыні і спадары! Не прапускаем выдатную нагоду - прэзентацыю зборніка "Абаронім мову".
Фото -88305215


Чудзілоўская Святлана

Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка. Ён быў госцем на нашых курсах "Мова нанова": распавядаў пра міфы і легенды Гомеля. Ён вельмі добра ведаў наш горад і мог цікава пра яго распавесці. Вечная памяць.
Фото -88305215


Германович Олег

Сябры, рыхтуйце пытанні да моўных інспектараў!
Фото -88305215


Гавриленко София

Адбыліся адкрытыя заняткі курсаў "Мова нанова", на якія прыйшлі інтэлектуальны клуб "Міжрэчча", архітэктар Сяргей Ляпін, гісторык і журналіст Марыя Булавінская. Дзякуй усім прысутным. Дзякуй нашым гасцям.
Фото -88305215


Мельнікаў Андрэй

На мерапрыемстве пра Станіслава Шабунеўскага аншлаг!
Фото -88305215


Bianko-Siwiec Mikola-Julia

Шабунеўскаму — 150! Сябры, прыходзьце на заняткі 6 лістапада. Дазнаецеся шмат новага пра спадчыну таленавітага архітэктара.
Фото -88305215


Плавінскі Раман

Сябры, прыходзьце заўтра на лекцыю! Выбітныя людзі нашага краю, што былі беспадстаўна рэпрэсаваныя ў той злы час, заслугоўваюць нашай памяці!

Партал TuzinFM. by працягвае праект, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. Пакуль да выдання рыхтуецца кніга з музычным дадаткам, па ўсёй Беларусі праходзяць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя героям праекту. Чарговая з іх пройдзе 2 лістапада ў Гомлі і будзе прысвечана асобе Алеся Дудара.

Прэзентацыя праекту «(Не)расстраляныя» пройдзе пры ўдзеле яго аўтара Сяргея Будкіна ў арт-прасторы “Каўчэг” па адрасе праспект Перамогі, 2а. Уваход будзе вольным. Пачатак а 19-й гадзіне.

http://nashkraj.info/u-mezhah-praektu-ne-rasstralyanyya-u-gomli-projdze-lektsyya-pra-alesya-dudara/


Анікееў Барыс

Прайшоў цудоўны вечар! Папрактыкаваўшыся ў перакладаньні рэлігійнай тэрміналёгіі, з асалодай паслухалі захапляльны і кранальны аповед Пятра Цалкі пра гісторыю веткаўскай стараабрадніцкай грамады. Усім вялікі дзякуй!!!
Нагадваем, што наступныя заняткі пачнуцца праз тыдзень, 6 лістапада, а 18:00. Не спазьняемся)))
Фото -88305215


Міхайлоўская Ружа


Фото -88305215


Трыпутнік Адам

Гістарычная справядлівасць, нарэшце, запанавала і яшчэ адна гістарычная назва вярнулася на мапу Гомеля. Рашэннем дэпутатаў Гомельскага гарсавета вуліца, што насіла імя савецкага паэта-агітатара Дзям’яна Беднага зноў будзе звацца Мікольскай.

➡http://nashkraj.info/vulitsu-dzyamyana-bednaga-u-gomeli-perajmenavali-u-mikolskuyu/



Запрашаем на курсы беларускай мовы "Мова нанова". Уваход — вольны.
Фото -88305215



Сябры! Чакаем на занятках "Мова нанова" ў Гомелі. У нас тэма — Украіна.
Фото -88305215



Вось фотапараўнанне вуліц Гомеля з дрэвамі і без, якое ўзгадваў наш госць http://beegfree.org/user/8417862 Яўген Меркіс на занятку па тэме "Урбаністыка".

http://smarthomel.org/yak-znikali-drevy-na-vulitsah-gomelya-fotaparaunanne/



Сябры! Курсы "Мова нанова" працягваюцца. У нас такія планы на гэты месяц:
16 кастрычніка — тэма "Украіна",
23 кастрычніка — музычны госць "Разбітае сэрца пацана",
30 кастрычніка — тэма "Стараверы".
Уваход — вольны. Чакаем на занятках!



13.10.2018 в 15.00-18.00 - Гомель - этна-вечарына "Жаніцьба Коміна" https://vk.com/vetkamuseum.filial?w=wall-31627766_2653



Кіно па-беларуску на легальным анлайн-кінатэатры? Штомесяц папулярныя кінанавінкі? Доступ з любога кутка краіны ў зручны момант?!

Давайце зробім гэта рэальнасцю!

Падрабязнасці ў новым краўдфандынгавым праекце Gavarun_by на платформе «Талака». Заклікаем паўдзельнічаць у ім і падтрымаць інфармацыйна!
https://www.talaka.org/projects/3042/overview!
Нябачны госць / Contratiempo - трэйлер 2 (Gavarun_by)
Фото 406555416



Мы працягваем нашыя бясплатныя заняткі па-беларуску ў займальнай форме. Прыходзьце на курсы "Мова нанова" ў Гомелі і прыводзьце сяброў. Пажарная каланча, што на афішы, — калісьці была ў нашым горадзе. А якія яшчэ аб'екты было б добра аднавіць у Гомелі?
Фото -88305215



Мы стартавалі! Выкладаем фотаздымкі з мінулых заняткаў. Дзякуй вялікі журналістцы і пісьменніцы Алене Струвэ за вельмі змястоўны і цікавы выступ. Сябры, калі нехта не атрымаў асобнік папяровай кнігі, не адчайвайцеся. Запоўніўшы форму, Вы можаце замовіць сабе кнігу поштай: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd9YCUpMz2btZG29N_HODVPG0QQp6px_il3ijHPl-jcY-AGxA/viewform
Фото -88305215



Сябры! Мы нагадваем пра пачатак новага сезону курсаў "Мова нанова". Чакаем 2 кастрычніка, 18.30, арт-прастора "Каўчэг" (пр. Перамогі, 2а, другі паверх).
А госць нашых заняткаў — Алена Струвэ, аўтарка кнігі
"Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах".
Фото -88305215



Беларуская мова – гэта модна. Прыходзь і прыводзь сяброў

Вы засумавалі па курсах "Мова нанова"? Альбо чуеце пра бясплатныя курсы беларускай мовы ўпершыню? Прыходзьце. Мы распачынаем новы сезон “Мова нанова” . 2 кастрычніка. 18.30. Арт-прастора “Каўчэг” (Гомель, пр. Перамогі, 2а, другі паверх).
Фото -88305215



😄"ТВАЯ КРАІНА" ЗНОЎ У ГРОДНА😄

Не так даўно адбыўся першы гродзенскі візіт, але мы ўжо гатовыя да новага старту і поўныя энтузіязму зрабіць вашыя выхадныя незабыўнымі‼

Таму кожны, хто даўно марыў пра падарожжа ў гэты надзвычайны, неверагодны і таямнічы горад, мае шанец ператварыць сваю мару ў жыццё разам з "Твая Краіна" Гродна.
🤗Вельмі жадаем пабачыць заяўкі з Гомеля!

🔶Чаму падарожнічаць лепей разам з намі?🔶
Знаемства з украінскай і беларускай моладдзю, цікавыя і надзвычайныя майстар-класы, экскурсіі па нетурыстычных месцах гораду i ўсе гэта амаль бескаштоўна (удзельнiкi аплачваюць толькi праезд да городу вiзiта i квiткi на платныя мерапрыемствы) - гэтыя магчымасці адкрые для цябе ўсебеларускі моладзевы культурніцка-адукацыйны рух "Твая Краіна".

Ужо жадаеш далучыцца❓Тады запаўняй анкету і чакай запрашэння ад арганізатараў візіту‼

🔶Дэдлайн падачы заявак - 3 кастрычніка🔶
https://vk.com/wall-161559601_294🤗



☀Падпішы петыцыю і зрабі рэпост, каб беларускай мовы стала больш
https://petitions.by/petitions/1751

📝У Беларусі заканадаўства забараняе пісаць на этыкетках толькі па-беларуску. У той жа час толькі па руску пісаць можна. Мы стварылі гэту петыцыю для таго, каб спыніць дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце ў сферы гандлю і паслуг. Калі наша прапанова будзе падтрыманая вы будзеце бачыць на этыкетках не толькі рускую, але і беларускую мову!
Фото -88305215



Гурток беларускіх студэнтаў пры рагачоўскім педагагічным тэхнікуме існаваў з лістапада 1923 да вясны 1925. Кіраўнік — выкладчык тэхнікума Я. Мацвяёнак.

Гурткоўцы ставілі беларускія спектаклі, вывучалі гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры, збіралі казкі, народныя песні, звесткі па сельскай гаспадарцы Рагачоўскага павета. У снежні 1923 правялі вучэбную экспедыцыю па эканамічнай геаграфіі ў в. Шчыбрын.

➡http://nashkraj.info/gurtok-belaruskih-studentau-pry-ragachouskim-pedagagichnym-tehnikume/



Запрашаем на моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”, які адбудзецца 14-19 жніўня ў Бычках - на радзіме Васіля Быкава.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, сустрэчы з вядомымі беларускімі дзеячамі і экспертамі, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/6yy9PM84qQ5AqVHq2
Фото -88305215



"Моўны інспэктар" http://beegfree.org/user/5812517 Ігар Случак распавядзе пра асабістую практыку абароны моўных правоў. Таксама у Вас будзе шанец наўпрост паўдзельнічаць у прасоўваньні беларускай мовы на дзяржаўным узроўні!

Госцем лекцыі http://beegfree.org/user/-168513911 Права на мову з Ігарам Случаком будзе паэт Алесь Плотка. Нас чакае гутарка пра вершы, людзей і Гомель. Запрашаем!

➡ Рэгістрацыя тут https://docs.google.com/forms/d/1wNp_LZkwhN3eP-btIGNzQWQh2LpuU4lneW6BgC4VZrE/viewform?edit_requested=true
Мерапрыества пройдзе 10 ліпеня ў 18:30.
Месца http://beegfree.org/user/-144779544 Арт-прастора "КАЎЧЭГ" , Гомель, Пр. Перамогі, 2а, 2-і паверх
Фото -88305215



У Магілёве і Гомелі ў дзіцячых садках паўстаюць групы з беларускай мовай выхавання. Ад восені магілёўскія дзеткі змогуць навучацца на сваёй мове ў садках нумар 93 па вуліцы Бялінскага ды нумар 79 па вуліцы Непакорных, у Гомлі ж у яслях-садах нумар 160 і 161. Пазітыўна, але не зусім, таму што зацікаўленыя ў такіх групах бацькі не заўжды змогуць туды патрапіць.

➡http://nashkraj.info/dabrydzen-dzetki-u-gomelskih-sadkah-stvorats-belaruskamounyya-grupy/



Сябры, актыўна падключаемся да ўдзелу ў конкурсе! У такую спёку для беларуса няма нічога лепшага за марозіва з беларускамоўным аздабленнем)))
https://nn.by/?c=ar&i=211408



Анансуем цікавае мерапрыемства. Даставайце з шуфлядаў рыцарскія даспехі! http://nashkraj.info/syarednyavechny-fest-zhyvoj-gistoryi-projdze-u-gomeli/



Як адзначылі ў гарвыканкаме, яны будуць функцыянаваць у яслях-садах №160 і 161. Па выніках папярэдняга камплектавання, наведваць групы будуць 43 дзіцяці. Адзначым, што ўсяго ў абласным цэнтры функцыянуюць 127 устаноў, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі.

➡http://nashkraj.info/u-dvuh-dzitsyachyh-sadkah-gomelya-adkryyuts-belaruskamounyya-grupy/



Дзяўчына ў вянку.
Фото 182084118



Ёсць стэрэатып, што статус СНП атрымліваюць сям'і, дзе бацькі алкаголікі або наркаманы. Аднак, як паказвае жыццё, любая сям'я можа апынуцца няшчаснай на думку камісіі і беларускага заканадаўства.

У рамках праекта "Гарадскія сходы ГДФ»" мы прапануем разабрацца з крытэрыямі вызначэння сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей, працэдурай пастаноўкі і зняцця з уліку, а таксама паўнамоцтваў дзяржорганаў і ўстаноў адукацыі.

У гасцях каманда ГА "Радзіслава" у асобе старшынёй праўлення Вольгі Гарбуновай і супрацоўніц Вольгі Краскоўскай, Іны Белабародава і Дар'і Царык. Арганізацыя створана ў 2002 годзе ў г.Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых 2 чэрвеня у 16.00 у офіс ТБМ (вул. Працоўная, д.7а, 2 паверх). Уваход бясплатны. Рэгістрацыя тут: https://goo.gl/forms/wivSZiOCIXNnhzn73



Нарэшце прэзентуем на нашай суполцы ўнікальны пяціхвіліны мультфільм пра гісторыю Гомеля!

Мы яго рабілі больш за паўгода і вельмі спадзяемся, што вам спадабаецца.

Пішыце каментары, калі мультфільм пакіне якія-небудзь уражанні.

https://www.youtube.com/watch?v=0le5XYZwmcA
Тысячагадовая гісторыя Гомеля



Гомельская публіка вясёлая і радасная, пабываў на тамтэйшых курсах «Мова Нанова», пагуляў па горадзе, па размаўляў з месцічамі.
Зняў дарожнае відэа ў расфокусе . 28- га завітаю ў Рэчыцу, а 31- га з «Harotnica mix» будзем у Менскім клубе Гудвін. Да сустрэчы!
HOMEL 2



Сення адбыуся апошнi перадвакацыйны занятак у "мове нанове".Госьць- шоумэн музыка, вядовец Андрусь Такинтаг! Гучала музыка, песьнi, жарты! Вельмi цiкавы, сц
iплы i вяселы чалавек. Ен валодае цудоунай Беларускай мовай. Вялiкi дзякуй арганiзатарам i вядоуцам нашых курсау: Мiколе, Юлii, Аляксандры i Андрэю за павагу i любоу да нашай роднай мовы, чаму навучалi
i нас, за сустрэчы з цiкавымi людзьмi, за тое, што мы сапраудная сямья аднадумцау! Да пабачэння, да новых сустрэч! Усiм-ДЗЯКУЙ!
Фото 6449706



Сябры, прыходзьце на нашыя перадвакацыйныя заняткі. У нас музычны госць: Андрусь Такінданг.
https://www.youtube.com/watch?v=l_wp3ecPn14
Фото -88305215



Паважанае спадарства!
25 серый з класічнага мультсерыяла пра Мікі Маўса могуць з'явіцца па-беларуску!
Ужо зараз даступная пілотная серыя!
Заклікаем падтрымаць краўдфандынгавы праект па зборы сродкаў для лакалізацыі па-беларуску астатніх серый!
https://www.talaka.org/projects/2719/overview
Мікі Маўс / Mickey Mouse - Прысмакі для сабакі (Gavarun_by)



Гомельскі абласны драматычны тэатр пакажа прэм’еру спектакля “Уваскрэсенне Лазара” 18 і 20 траўня.

➡http://nashkraj.info/u-gomeli-pakazhuts-spektakl-pra-udzelnikau-paustannya-1863-1864-gg/



Сябры! У нас на занятках будзе прадстаўнік камітэта судовых экспертыз. Прыходзьце. Тым болей, у нас перадапошнія заняткі перад вакацыямі.
Фото -88305215



Падчас заняткаў 8 траўня мы з вамі ўзгадвалі сямейныя гісторыі: у кагосьці сваякі былі ў палоне, хтосьці загінуў падчас ІІ Сусветнай вайны, хтосьці вярнуўся, але памёр вельмі рана — у 60 год. Гісторыі былі кранальныя.
Фото -88305215



Фотаздымкі з папярэдніх заняткаў "Бортніцтва". У гасцях у нас быў бортнік Іван Осіпаў. Ён распавёў цікавыя гісторыі пра тое, як збіраюць дзікі мёд. А яшчэ мы з вамі змаглі пакаштваць такі мёд. Дзякуй, Іван Осіпаў!
Фото -88305215



21-га а 19:00 чарговая гульня! Рэгістрацыя ад 14.05 у суполцы!

Таксама сярод тых, хто падзеліцца допісам ды будзе ўдзельнікам суполкі, будуць разыграныя 3 падарункавыя сэртыфікаты па 10,00, на якія можна будзе выбраць падарунак на сайце www.imbryk.by!
Фото -165533623



Сябры! Чакаем на занятках "Мова нанова" 8 траўня. Калі ёсць жаданне, то чакаем ад вас аповедаў пра вашых сваякоў часоў ІІ Сусветнай вайны.
Фото -88305215



Уваход вольны! 4 мая, 18.30, Цэнтр Беларускай Мовы, Працоўная, 7А

Жыхар пасёлка Краснае Уладзімір Котаў набыў за свае грошы ў амерыканскім архіве аэрафотаздымкі Гомлю, якія рабіліся ў гады ІІ Сусветнай вайны нацыстамі.

Дзякуючы фотаздымкам, ён знаходзіць месца пахавання ахвяраў гомельскага канцлагера, у якім, паводле розных звестак, загінула да 150 тысяч чалавек. Пра тое, што менавіта ў ваколіцах Краснага знаходзіцца безыменная магіла, кажуць і нешматлікія старажылы. Ані савецкія, ані цяперашнія ўлады, нягледзячы на пафасную рыторыку памяці пра Вялікую Айчынную, нічога не робяць для ўшанавання ахвяраў.
Фото -88305215



Камусьці — "Першамай", а нам — моўныя курсы. Сябры, да нас завітае вельмі цікавы госць. Не прапусціце!
Фото -88305215



Вось такі прыгажун расквітнеў у год 100-годдзя БНР!
Фото -88305215



Увага! Гульня адбудзецца 29-га красавіка а 17-ай!
Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/ZhuCSkWtwI41Lpcu2
Кошт удзелу: 5 BYN з чалавека, колькасьць удзельнікаў абмежаваная!

Хто ня мае каманды, то стаўце лічбу 1, назва каманды - бяз назвы, а ўжо 29.04 завітвайце ды будзе вызначана, да якой каманды Вы далучыцеся.
Фото -165533623



Усё, што вы хацелі даведацца пра слаўны род Сапегаў, але баяліся спытаць. Да нас прыедзе госць — даследчык гісторыі роду Сапегаў Міхась Скобла. Прыходзьце на заняткі "Мова нанова" ў Гомелі 24 красавіка ў 18.30.
Фото -88305215



Рэктар Чылійскага ўніверсітэта, нацыянальны герой Чылі, важная постаць у навуцы й культуры Беларусі, Чылі, а таксама Польшчы і Літвы. Ягоным імём названыя вулканічны ланцуг, кветка і нават планета. А 2002 г. у сувязі з 200-годдзем з дня яго нараджэння ЮНЭСКА назвала годам Ігната Дамейкі. Менавіта пра гэтага славутага беларуса і размаўлялі надоечы ў Гомелі, дзе ў абласной бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі пра выбітнага асветніка.

➡http://nashkraj.info/slynny-belarus-ignat-damejka-u-chyli-i-tut/



СЁННЯ! VOLSKI У ГОМЕЛІ!

Упершыню ў Гомелі поўным складам. Моцны гук, хіты Мроі, NRM, Крамбамбулі і новыя песні! Падзея, якую нельга прапусціць!

Гомель, Red Pub (прашпект Леніна, 10), 19.00
Квіткі на ўваходзе (25 руб.)
Інфалінія: +375291483612
Фото -163358551



Беларускі Book Box ад "Чытаем Беларускую"!

Далучайцеся, book box дазволіць чытачам і аматарам літаратуры папесціць сябе або сваіх сяброў прыемным сюрпрызам з атмасфернымі падарункамі.

Падрабязнасці па спасылцы:

https://www.talaka.org/projects/2794/overview



Апошнія заняткі з удзелам прадстаўнікоў тэатральнай трупы “Тэатр адкрытых” прайшлі вельмі пазітыўна. Мы згадалі гісторыю беларускага тэатра, а таксама паслухалі выступ цудоўнай акторкі Мар’яны Корсак. А яшчэ слухачы “Мова Нанова” паўдзельнічалі ў пастаноўцы сцэнак з камедыі Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”. Дзякуй усім за цудоўны вечар.
Фото -88305215



Сябры, у чацвер (12 красавіка) у абласной бібліятэцы адбудзецца цікавая імпрэза. Падрабязнасці — на афішы.
Фото -88305215



Вялізная дзякуй вам за вечар, было вельмі цікава
Фото -88305215



Сябры! У нас у Гомелі ёсць цікавыя і таленавітыя асобы. 10 красавіка да нас завітае акторка "Тэатра адкрытых" Мар'яна Корсак. Чакаем Вас на занятках "Мова нанова" ў Гомелі.
Фото -88305215



Вялікі сольны электрычны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом пройдзе ў горадзе над Сожам ужо 14 красавіка. У «Red Pub» прагучаць найлепшыя песьні з сольных альбомаў, а таксама N.R.M. і «Мроі».

http://nashkraj.info/lyavon-volski-zaprashae-na-kantsert-u-gomeli/



Адной з галоўных рэлігійных канфесій у Беларусі з’яўляецца каталіцтва. На тэрыторыі Гомельшчыны традыцыйна было больш распаўсюджана праваслаўе, але мелася багата каталікоў ды касцёлаў. Але ў складаным XX стагоддзі праз ганенні і рэлігійны пераслед давялося прайсці ўсім вернікам нашага краю.

Які супраціў аказвалі каталікі савецкім уладам? Як паводзілі сябе ў гэтых складаных умовах вернікі і ксяндзы? Што сталася з касцёламі пасля вайны і як развіваецца каталіцкая грамада на Гомельшчыне зараз?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адказвае гісторык Андрэй Лебедзеў.

#krajavid

https://youtu.be/F6N26ssMqr8
Каталіцтва на Гомельшчыне ў XX ст. — Андрэй Лебедзеў



Сябры! Сябры запрашаем на заняткі "Мова нанова". У нас плануецца тэма: "Штучны інтэлект у медыцыне". Уваход вольны.
Фото -88305215



УВАГА! Важная інфармацыя!
Сябры, здарылася форс-мажорная сітуацыя. Віктар Шыпкоў, на жаль, не зможа прыйсці да нас на заняткі. Тэму "Бортніцтва" пераносім на травень. Сёння да нас завітае рэканструктар і гісторык Антон Шыляеў, які ўласнаручна стварыў копію друкаванага варштата часоў Францішка Скарыны. На занятках будзе прадстаўлены станок, Вы зможаце адчуць сябе таксама першадрукарамі.
Фото -88305215



Сябры! Мы выдатна сустрэлі 100-годдзе БНР. А нашыя заняткі працягваюцца. Сёння, 27 сакавіка, у 18.30 мы чакаем вас у арт-прасторы "Каўчэг" (пр. Перамогі, 2а) на "Мова нанова". Тэма: Бортніцтва. Госць: Віктар Шыпкоў.
Фото -88305215



Слухачы гомельскіх курсаў "Мова Нанова", звярніце ўвагу!

Неверагодная Юльяна Пятрэнка будзе вядоўцай святочнага канцэрта з нагоды 100-годдзя БНР у Гомелі.

Нагадваем, што імпрэза пачнецца а 18-й гадзіне ў арт-прасторы "Каўчэг" па адрасе: пр-т. Перамогі, 2 А. Колькасць месцаў, на жаль, абмежаваная, таму прыярытэт будуць мець асобы, якія прайшлі электронную рэгістрацыю.

У праграме канцэрта:
— Выступы вядомых у Гомелі літаратараў, грамадскіх дзеячаў і навукоўцаў;
— Экспрэс-віктарына на тэму БНР ад Ксеніі Чындаравай;
— Супольнае выкананне гімнаў БНР у фармаце "Спеўнага схода";
— Выступ барда Вальжыны Цярэшчанкі;
— Канцэрт хэдлайнераў сустрэчы — гурта NRM!!!
Фото -88305215



#БНР100 #акцыя

🎈100 год Беларускай Народнай Рэспубліцы! 🎈

Дзень Волі — сьветлае сьвята абуджэньня Беларусі!

Штогод беларусы як у краіне, так і па-за ейнымі межамі зьбіраюцца разам, каб адзначыць чарговую гадавіну ўваскрасеньня Бацькаўшчыны — урачыстасьць адраджэньня Беларускае дзяржавы. Ейны трывалы пачатак быў пакладзены роўна 100 год таму Трэцяю Ўстаўною граматаю Беларускае Народнае Рэспублікі, прынятай пасьля цяжкіх дэбатаў уночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году ў Менску.

📝Новая акцыя "ARCHE" мае за мэту расплюшчыць беларусам вочы на нашую блізкую гісторыю, узбагаціць іх грунтоўнымі ведамі, якія вытрымаюць праверку пры кожным сутыкненьні з хлусьнёю ды маніпуляцыяй! 💪🎓

Прапаноўваем вашай увазе 6 папяровых і 9 электронных выданьняў па зьніжаных цэнах 📚
Яны стануць добрым падарункам для вас і вашых блізкіх! 🎁

⏳Акцыя дзейнічае ад 19 да 29 сакавіка!

📌Поўная інфармацыя пра кнігі, цэны, спосабы аплаты й дастаўкі даступная на старонцы:👇

https://arche.by/promotions/41.html



Арганізатары праекта "Гарадскія сходы ГДФ" прапануюць адзначыць важную падзею!

25 сакавіка 2018 году спаўняецца сто гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. З'яўленне БНР - гэта важны крок у фарміраванні самастойнай дзяржавы. Дзякуючы яму паўсталі БССР і Рэспубліка Беларусь.

Запрашаем гамяльчан 24 сакавіка ў 17.00 на гістарычны вечар. У праграме: 2 лекцыі, канцэрт і фуршэт. Падрабязнасцi: http: //bnr100gomel.tilda.ws/

Адрас: ул. Трудавая, д. 7а, 2 паверх (офіс ТБМ). Уваход бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя тут: https://goo.gl/forms/Hjg2R9ON4X0dh8zs1

Сустрэча вк: https://vk.com/gomel_bnr100

#БНР100 #БНР100_гомель #гдф



Увага! Заўтра распачынаем электронную рэгістрацыю на канцэрт, бо колькасць месцаў абмежаваная. Уваход будзе вольным, але прыярытэт будзе за тымі, хто зарэгіструецца.
Фото -163710485



Сябры! Святкаванні 100-годдзя БНР у Гомелі распачынаюцца. І першае мерапрыемства – у межах нашых курсаў. Чакаем на занятках! Прыходзьце з добрым настроем.
Фото -88305215



Сябры, далучаемся да новай суполкі, прысвечанай 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачынаецца тыднёвы марафон БНР-100 у Гомелі. Сачыце за абвесткамі. https://vk.com/club163710485
Фото -88305215



Мы падрыхтавалі для вас цудоўную падборку карцін з Гомелем у 1958 г.
Падзяліцеся гэтым допісам!

Іван Васільевіч Мядзведзеў (1913-1998 гг.) — вядомы мастак, які паспеў на сваіх карцінах адлюстраваць выгляд шматлікіх гарадоў былога СССР. Сярод іх быў і чароўны горад над Сожам, які творца намаляваў у 1958 г.

➡http://nashkraj.info/gomel-u-1958-godze-12-kartsin-ivana-myadzvedzeva/



Сябры, да нас завітае менеджар культуры і дырэктар інтэрнэт-крамы imbryk.by Алесь Мазанік. Госць правядзе віктарыну, прысвечаную творчасці і жыццю паэта і дызайнера Міхала Анемпадыстава.
Фото -88305215



Сябры! Мы вас чакаем на занятках 6 сакавіка. У нас будзе ў гасцях ляснічы ў шостым пакаленні Яўген Скочка! Тэма: экстрэмальнае выжыванне ў лесе. Пачатак сустрэчы ў 18.30, арт-прастора "Каўчэг", пр. Перамогі, 2а
Фото -88305215



Паважаныя сябры,

5-6 траўня 2018 года ЕГУ запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў ХХ Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі (http://be.ehu.lt/navuka/kanferentsyii/) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта - Вільня!

Акадэмічная супольнасць, арыентаваная на вытворчасць сацыяльна адказнай крытычнай веды, міждысцыплінарную кааперацыю, эксперыментаванне з формамі даследчай працы і шырокую экспертызу ўсходне-еўрапейскіх працэсаў, прапануе разам шукаць адказы на наступныя пытанні:

· Дэ-цэнтраванне ўніверсітэта: Хто сёння ўдзельнічае ў барацьбе за права на вытворчасць веды?
· Уяўленні аб Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: Якія эфекты палітычных і праўных трансфармацыяў?
· У-ва-сабленне станаўлення: Як вынайсці мовы апісання сучасных культурных працэсаў і антрапалагічных зрухаў?
· Праектаванне пераўтварэнняў/designing change: Як шукаць эксперыментальныя формы партнерства для прыкладной крытычнай тэорыі?
· Дыгіталізацыя навачаснасці: Як адказваць на эпістэмалагічныя і прагматычныя выклікі лічбавай рэальнасці?

Тэрмін падачы заявак з тэзісамі даклада – 10 сакавіка 2018 г.

Анлайн-заяўка (https://goo.gl/forms/FlKv8czfZekoSwbT2) павінна ўтрымліваць тэзісы даклада (аб’ём не больш за 500 словаў). Прыярытэт будуць мець даклады, у якіх прадстаўленыя вынікі эмпірычных даследаванняў.

Кантакты:
Кантактны адрас: [email protected] За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках: VK - https://vk.com/ehustudentconference2018, Facebook.

Чакаем Вашых заявак!
Фото -88305215



На папярэдніх занятках у нас у гасцях была пісьменніца Юльяна Пятрэнка. А нашая тэма была "Казкі". Як апынулася, казкі ёсць не толькі для дзяцей, але і для дарослых.
А яшчэ выступаў арт-дырэктар міжнароднага фестывалю "Рэнесанс гітары" Ігар Шошын. Глядзім фоткі з мінулых заняткаў.
Фото -88305215



Сябры! Унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч захварэла. Яна да нас прыедзе, але пазней. Але ў нас іншая цікавая тэма. Сёлета адзначаецца важная дата: 180-годдзе Кастуся Каліноўскага. Наш госць – аўтар кнігі пра Кастуся Каліноўскага Анатоль Бароўскі.
Фото -88305215



Сябры! Чакаем на занятках “Мова Нанова” 20 лютага. У нас цікавыя госці. Гэта пісьменніца і аўтарка шматлікіх казак Юльяна Пятрэнка. А таксама музычны госць: кампазітар, выканаўца, настаўнік гітары, стваральнік і арт-дырэктар міжнароднага фестывалю "Рэнесанс гітары" Ігар Шошын.
Фото -88305215



Этна-вечарына ў філіяле Веткаўскага музея. 17 лютага.
http://vetka-museum.by/naviny/472-zaprashaem-na-etna-vecharynu-maslenka.html



Сябры, просім Вас выдзяліць пару хвілінак на запаўненне петыцыі супраць дыскрымінацыі беларускамоўных дзетак. Падпісанне зойме мала часу, а эфект будзе вельмі значны, калі мы ўсе разам пакажам масавасць. https://petitions.by/petitions/1358



Сябры, нагадваем Вам, што заўтра ў нас адбудуцца звышцікавыя заняткі. Госцем будзе пісьменніца і перакладчыца Вольга Раўчанка, якая распавядзе слухачам пра карэла-фінскі эпас "Калевала".
Фото -88305215




Фото -88305215



#сьвежы_нумар

Паважаныя чытачы! 🎩

Пабачыў сьвет 📖 ARCHE №4 (154) — 2017. Беларусь напярэдадні Першай сусьветнай вайны

📝Матар'ялы гэтага выпуску прысьвечаныя актуальным праблемам беларускае гісторыі ды сучаснасьці. Цэнтральная тэматыка датычыць гісторыі Беларусі напярэдадні й у час Першай сусьветнай вайны. Большасьць аўтараў нумару — сучасныя беларускія дасьледнікі.

📌Поўнае апісаньне нумару, цэны й спосабы набыцьця тут: 👇

https://arche.by/news/23.html
Фото -110747988



Сябры! Мы вырашылі ў межах заняткаў "Мова нанова" 6 лютага правесці ток-шоу "Беларускі бізнес". Мы паразважаем, наколькі цікавы беларускамоўны бізнес у Гомелі.
Фото -88305215



У курсаў "Мова нанова" ў Гомелі — юбілей. Мы правялі 100-я заняткі. Глядзіце фотападборку з нашых заняткаў. Курсы адбываюцца кожны аўторак (18.30-20.30) у арт-прасторы "Каўчэг" па адрасе пр. Перамогі, 2а
курсы "Мова нанова", Гомель
Фото -88305215



На апошніх занятках "Мова Нанова" нас было шмат. Дзякуй неверагоднаму Івану Кірчуку за лекцыю пра старадаўняе беларускае вяселле і за спевы.
Фото -88305215



Рыхтуецеся да вяселля? Тады Вам да нас на заняткі "Мова нанова". Вы пачуеце ад нашага госця Івана Кірчука (лідар гурту "Троіца") пра старадаўняе вяселле. Уваход — вольны.
Фото -88305215



У Гомелі раскажуць аб працоўных правах!

У рамках праекта «Гарадскія сходу ГДФ» 27 студзеня адбудзецца сустрэча з юрысткай, дырэктарай Youth Labour Rights (YLaR) Крысцінай Рыхтэр.

Вы пазнаёміцеся з тонкасцямі афармлення працоўных адносін, атрымаеце кансультацыю і даведаецеся, як не стаць ахвярай нядобрасумленных наймальнікаў.

Партал «Моцныя Навіны» падрыхтаваў карыснае інтэрв'ю з юрыстам: https://gomel.today/rus/news/gomel-8267/ Па спасылцы - нюансы афармлення працоўных дагавораў, дагавораў падраду і стажыровак.

Больш на мерапрыемстве! 27 студзеня ў 16.00 у прасторы «Каўчэг». Рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/g6q4GY Уваход бясплатны.

# ГДФ # городскиесобраниягдф
Фото -88305215



Сябры! Запрашаем Вас на юбілей гомельскіх курсаў "Мова нанова". У нас 100-я заняткі.
Фото -88305215



Сябры! Чакаем Вас на нашых занятках "Мова Нанова" 16 студзеня. У нас цікавы госць — Сямён Клейнер.
Фото -88305215



Пад час сустрэчы з Вiталем Гурковым! Было вельмi цiкава i па- сямейнаму!
Фото -88305215




Фото -88305215




Фото -88305215




Фото -88305215



Сябры, на гомельскія курсы "Мова Нанова" сёння завітае шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, удзельнік гурта "BRUTTO" Віталь Гуркоў. Уваход бясплатны. Капы і баксёрскія пальчаткі не бярыце, рыхтуйце пытанні)
Фото -88305215



Пару месяцаў таму назад сышла з жыцця доўгажыхарка Аляксандра Самуілаўна Жураўлёва з вёскі Красны Маяк Гомельскага раёна. У 1941 годзе ёй было 18 гадоў. Гэтая жанчына распавяла нам жудасныя факты пра супрацьтанкавы роў, які знаходзіўся непадалёку ад гомельскай аб'язной дарогі. У гады вайны там не толькі хавалі памерлых з канцлагера Дулаг-121, але і расстрэльвалі цывільных грамадзян.

"Аднойчы мы з маёй суседкай даўмеліся пабегчы да рова, дзе забітыя людзі ляжаць. Падбеглі да канавы, а там — куча людзей... І дзяўчынка гадоў дзевяці. А сярод забітых — мужчына ў чорным паліто, які ляжаў тварам да зямлі. Мы ўскочылі ў тую яму, падышлі да мужчыны. У кішэні ягонага паліто ляжаў непашкоджаны бінт і запіска з прозвішчам. Я і цяпер памятаю тое прозвішча...", — дрыготкім голасам распавядае жанчына. Чалавека сярэдняга веку ў чорным паліто звалі Зянкевіч. Ягонае цела, як і парэшткі іншых ахвяраў вайны, ляжаць дагэтуль ля самай аб'язной дарогі, якая вядзе ад Яроміна да хімзавода. Штогод у Гомелі ладзяцца парады і гучаць пафасныя прамовы, а цела Зянкевіча і тысяч няшчасных ахвяраў канцлагера Дулаг-121 ляжаць у безыменнай магіле на ўскрайку горада. Цікава, ці жывыя яшчэ нашчадкі ці сваякі таго Зянкевіча? Дзякуючы Аляксандры Жураўлёвай мы прыблізна ведаем, дзе ён быў забіты.

П.С. Шукаем гомельцаў з прозвішчам Зянкевіч (Зінкевіч), чый сваяк быў забіты ў 1943 годзе ў Гомелі.

#шукаемзянкевічаў
Фото 133617405



Сябры! Са святамі Вас! А мы нагадваем, што 9 студзеня мы вяртаемся з нашых вакацыяў. І да нас завітае цікавы госць: тайбаксёр, вакаліст гурту BRUTTO Віталь Гуркоў.
Фото -88305215



Запрашаем на АДЗІНУЮ ў Гомелі беларускамоўную калядна-навагоднюю ЯЛІНКУ!!!!
28, 29 і 30 снежня, 12:00
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі.
(тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля за саборам Пятра і Паўла)
"Святочныя забавы ад Казы і Зюзі":
- традыцыйныя Каляды і Калядоўшчыкі;
- Мядзведзь са Смаргонскай семінарыі;
- традыцыйныя дзіцычыя гульні з вучонай Казой;
- карагоды, спевы і гасцінцы ад Зюзі;
- традыцыйны лялечны тэатр "Батлейка"
і шмат іншых цікавостак!
Кошт уваходу - 2 р.
КВІТКІ ЎЖО Ў ПРОДАЖЫ!!!
Набыць або замовіць квіткі можна па тэл.: 8029 3350600 - Пятро
Фото -88305215



Студэнты гомельскіх курсаў "Мова Нанова" Сяргей і Вікторыя Пяшэвічы спрычыніліся да стварэння беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта завода ЗЛіН. Калі хтосьці вырашыць набыць камбайн для ўборкі бульбы, не абмінайце ЗЛіН.
Фото -88305215

Видео пользователя: МОВА НАНОВА - ГОМЕЛЬ