Мова Нанова: Спорт
2015-02-01T17:27:19+04:00 113 0 Страница пользователя

Мова Нанова: Спорт


http://belsat.eu/be/programs/mova-nanova/sport/Беларуская мова становіцца ўсё больш папулярнай, у тым ліку на спартовых пляцоўках і стадыёнах.
Комментарии
Добавить комментарий
Пчолы / Мова Нанова
Пчолы / Мова Нанова
Пчолы / Мова Нанова
00:22:14Смотреть онлайн
Што такое дымар, атожылак і забрус? На якую максімальную адлегласць пчолы лётаюць па мёд? Ці можна захаваць мёд у вадкім стане цэлы год? Якія гатункі мёду найбольш карысныя? У чым дапамагае чалавеку апі-тэрапія? На гэтыя і шмат на якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа пчалярка, гаспадыня сядзібы «Мядовая каралева» Настасся Хаўрук. Пчаляр, пчалярка – рус. пчеловод Пчальнік – рус. пасека Рой = пчаліная сям’я Пяршак – рой першага ў сезоне падзелу Атожылак – рус. отводок от пчелиной семьи Пчолапакет – невялікая пчаліная сям’я, часцей на 4 або 6 рамак, прызначаная на продаж Падглядаць – збіраць мёд у часы медазбору і пакідаць частку пчолам на зіму Пропаліс = праполіс Кветкавы пылок – рус. цветочная пыльца Пярга / пчаліны хлеб – пылок кветак, сабраны пчоламі, пакладзены ў ячэйкі сотаў і заліты мёдам Вулей – рус. улей
Сон / Мова Нанова
Сон / Мова Нанова
Сон / Мова Нанова
00:22:12Смотреть онлайн
Калі варта класціся і колькі гадзін спаць для захавання здароўя? Ці ўплывае поза на якасць сну? Што такое сацыяльны джэтлаг і чаму ён шкодзіць здароўю? Якія прылады дапамогуць чалавеку добра выспацца? Навошта ў старыя часы людзі клаліся спаць у начным каўпаку? Правільна спаць вядоўцаў перадачы Глеба Лабадзенку і Алесю Літвіноўскую навучыць лекар, кандыдат медычных навук Андрэй Белавешкін. Моцны, глыбокі сон – рус. крепкий, глубокий сон Засынаць – рус. засыпать Сніць = бачыць у сне – рус. видеть во сне Прачынацца = прасыпацца Заплюшчыць / закрыць вочы – рус. закрыть глаза Працягласць сну – рус. продолжительнось сна Святло – рус. свет Цемра – рус. темнота Цёмны час сутак – рус. темное время суток Здаровы лад жыцця – рус. здоровый образ жизни Універсальны біялагічны рытм Сацыяльны джэтлаг – спроба адаспацца на выходных і, як вынік, – парушэнне рэжыму сну Унутраны гадзіннік – рус. внутренние часы Прамежак часу – рус. промежуток времени Прызвычайвацца = прывыкаць Жаўрук = жаваранак
Кавальства / Мова Нанова
Кавальства / Мова Нанова
Кавальства / Мова Нанова
00:20:25Смотреть онлайн
Што такое горан, паддувала і кавадла? Як лепей казаць – кузня ці коўня? Калі на Беларусі з’явіліся першыя кавалі? Што з каваных вырабаў сёння найбольш запатрабавана? Пра гэта вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку распавядзе каваль Аляксей Курыла. Таксама вы станеце сведкамі таго, як спадар Курыла будзе перадаваць свае практычныя кавальскія веды маладому падмайстру Глебу. Кавальства – рус. кузнечное дело Кузня / коўня – рус. кузница Каваль – рус. кузнец Майстар – рус. мастер; майстэрня – рус. мастерская Подмастерье – рус. падмайстар Рамяство – рус. ремесло Кавадла – рус. наковальня Малаток, молат Паміж молатам і кавадлам – рус. Между молотом и наковальней Печ з паддувалам Горан / гарно – рус. горн Раздзімаць мяхі – рус. раздувать меха Вугаль / вуголле – рус. уголь Абцугі – рус. клещи Прылада – рус. приспособление Загатоўка Жалязяка – рус. железка Чыгунны – рус. чугунный Металёвы = металічны Сталёвы = стальны Выраб – рус. изделие; вырабляць – рус. изготавливать
Зміцер Вайцюшкевіч – Залатая сукенка. Мова Нанова - Барысаў 20.12.17
Модныя курсы беларускай мовы цяпер і ў Барысаве!vk.com/movananova_barysauКалі ласка, па ўсіх пытаннях лістуйце на мэйл [email protected]Уваход вольны! http://movananova.byІрляндскі Паб, Ватуціна 32а
Самасвядомасць / Мова Нанова
Самасвядомасць / Мова Нанова
Самасвядомасць / Мова Нанова
00:22:12Смотреть онлайн
6 хвілін заняткаў беларускай мовай штодзень – ці дастаткова гэта, каб выгадаваць сапраўднага беларуса? Як пашырыць сярод людзей ідэю беларускасці? І як пераканаць іх, што ім гэта жыццёва неабходна? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа канадскі беларус Андрэй Скавінскі. Самасвядомасць, самаўсведамленне – рус. самосознание Самавызначэнне, самаідэнтыфікацыя – рус. самоопределение Беларушчына = беларускасць Беларускамоўнасць – рус. белорусскоязычие Карціна свету – рус. картина мира Светабачанне – рус. мировидение Светапогляд – рус. мировоззрение Светаадчуванне – рус. мироощущение Светаразуменне – рус. миропонимание Светаўспрыманне – рус. мировосприятие Погляды – рус. взгляды Перакананні – рус. убеждения Каштоўнасці – рус. ценности Асэнсаванне – рус. усведомление Меркаванне – рус. суждение Патрабаванне – рус. требование Штуршок – рус. толчек Хваля – рус. волна Крыніца – рус. источник Досвед = вопыт Карыстацца – рус. пользоваться
Таямніцы менскай Старажоўкі / Мова Нанова
Дзе пашылі першыя ў Беларусі станікі? Дзе стаяў легендарны млын Мянеска? Дзе Караткевіч напісаў свой раман «Чорны замак Альшанскі»? Дзе знаходзіцца самы стары хлебазавод Менску? Адкуль пайшла назва «Старажоўка»? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні пра знакаміты раён сталіцы вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа гісторык Паўліна Скурко. Старажоўка (Старажоўскае прадмесце) – гістарычны раён Менску, размешчаны ў паўночнай частцы гораду, за Траецкай гарой. Старажоўка абмежаваная вуліцамі Веры Харужай з захаду, Максіма Багдановіча з поўначы, Камуністычнай і Старажоўскай і выгінам ракі Свіслач з поўдня. Уключала ў сябе вуліцы Крапоткіна, Кісялёва, Даўмана, праспект Машэрава і вуліцу Старавіленскую. Сваю назву прадмесце атрымала ад вартаўнічай (рус. сторожевой) заставы, што знаходзілася пры выездзе з гораду з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў (сёння гэта скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Кісялёва).
best